Асманы (дынастыя)
Дзень вяселля Асманскай дынастыі ў 1920 годзе
Асма́ны (турэцк.: Osmanoğulları) — дынастыя турэцкіх султанаў і халіфаў[1], якая кіравала ў 1299—1924 гадах.
Гісторыя
Заснавана Асманам I Газі[2] (ён кіраваў у 1299/1300—1324 гадах, паводле іншых даных — у 1326). Таксама з прадстаўнікоў дынастыі вядомыя Баязід I Йілдырым «Вокамгненны» — кіраваў у 1389—1402 гадах, Мехмед II Фаціх «Заваёўнік» — кіраваў у 1444 і 1451—1481, Селім I Явуз «Грозны», «Жорсткі» — кіраваў з 1512 па 1520 год, Сулейман I Кануні («Заканадавец», у літаратуры Еўропы — «Цудоўны», кіраваў з 1520 па 1566 год, Селім III (кіраваў у 1789—1807), Махмуд II (1808—1839) і Абдул-Хамід II (1876—1909). Пасля ліквідацыі султанату (29 кастрычніка 1923 года) апошні султан асманаў, Мехмед VI Вахідэдзін (кіраваў у 1918—1922), бег з Турцыі. Халіфам, па абранні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, стаў прынц дынастыі асманаў Абдул-Меджыд. Калі 3 сакавіка 1924 года халіфат быў скасаваны, усіх да адзінага членаў Асманскай дынастыі выгналі з краіны[3][4].
Султаны
Султаны і халіфы
Халіфы
Зноскі
 Каралеўскія і імператарскія дынастыі паслянапалеонаўскай Еўропы |
---|
Імператарскія | |
---|
Каралеўскія і царскія | |
---|
 |
---|
- Ямата

- Часон

- Айсін Гёро

- Нгуен

|