Бабок, бабок трохлісты[3], бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes) — родкветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae). Уключае адзін від — бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata L.).
Апісанне
Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэпьнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарнікамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка.
Пашырэнне
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.