Упершыню згадваецца ў дакуменце ад 1574 г. у сувязі са спрэчкай за землі, на якіх размешчана мястэчка, паміж Чалганскімі і Астрожскімі. Абодва бакі прыйшлі да згоды, і Васіль Канстанцін Астрожскі назваў мястэчка уласным імем (Базылея — ад лацінск. Basilius — Васіль). Мястэчка ўваходзіла ў Астрожскую ардынацыю, таму перайшоў ад Астрожскіх да Заслаўскіх, а затым да Сангушкаў.