Заснаваны ў другой палове XIV ст. Пры князях Карыятавічах стаў сталіцай Падольскага княства. У 1430 годзе належаў вялікаму князю Вітаўту. У XV—XVII стст. вядомы Смотрыцкі замак. У 1448 годзе атрымаў магдэбургскае права. З 1570 года ў Камянецкім старостве Рэчы Паспалітай. У 1791 годзе пабудавана ратуша. 5 ліпеня 1792 года прывілеем караля Станіслава Аўгуста пацверджана магдэбургскае права, а таксама нададзены герб з выявай Святога Юрыя, які забівае дзідай змея на чырвоным фоне. З сакавіка 1923 да снежня 1962 — раённы цэнтр УССР.
Вядомыя асобы
Мялецій Сматрыцкі (каля 1577—1633) — рэчыпаспалітаўскі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, філолаг, пісьменнік-палеміст. Полацкі праваслаўны архіепіскап (з 1620), архімандрыт Дзерманскага манастыра.