Двухгадоваятравяністая расліна вышынёй 50—180 см. Мае непрыемны пах. Сцябло галінастае, баразнаватае, голае, з чырвона-бурымі плямамі ў ніжняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, з похвамі. Кветкі дробныя, белага колеру, у шчытападобных складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.