Баркун белы
Баркун белы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Melilotus albus Medik., 1787 | |||||||||||||||||||||
|
Барку́н белы[1] (Melilotus albus) — від кветкавых раслін роду Баркун (Melilotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Назва
Баркун белы, трава беркін[2], свінуха[3], баркун[1], папоўнік[1][2], баркун белы[4].
Апісанне
Двухгадовая або аднагадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, голым або з рассеянымі валаскамі. Сцёблы 30—200 см, прамыя, часто моцна разгалінаваныя. Ніжнія лісткі з лісточкамі 1—2,5 x 0,5—1,5, ад даўгаватых да зваротнаяйкападобных; прылісткі лінейныя. Суквецце з (25) 40—60 кветкамі, можа дасягаць 9 см у плоданашэнні. Кветкі духмяныя. Чашачка 1,3—2 мм, званочкавая, бледна-зялёная, зубцы 0,7—1 мм, роўныя, вузка трохкутныя. Вяночак 2,5-4 (6) мм, белы. Плод прыкладна 3,5 x 2 мм з 1—2 насеннінамі, яйкападобна-эліпсаідальны, голы, цёмна-зялёны або чорны. Насенне прыкладна 2,2 × 1,4 мм, яйкападобнае, гладкае[5][6].
Распаўсюджанне
Расліна еўразійскага і паўночнаафрыканскага паходжання, але зараз натуралізавана і вырошчваецца ва ўсіх субтрапічных і ўмераных поясах свету[5][7][8].
Галерея
-
Apis mellifera ligustica апыляе расліну
-
Насенне
Крыніцы
- ↑ а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ а б Plants of the World Online — Kew Science . Праверана 30.01.2019. (англ.)
- ↑ Flora Vascular . Праверана 30.01.2019. (ісп.)
- ↑ Euro+Med Plantbase . Праверана 30.01.2019. (англ.)
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN) . Праверана 30.01.2019. (англ.)
Літаратура
- Барќун, буркун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Кавецкі Л. П. Барќун, буркун // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 237—238. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Melilotus Mill. — Донник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 164, 169—170. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
- Донник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)