Барселонскі метрапалітэн
Барселонскі метрапалітэн ісп.: Metro de Barcelona | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Іспанія |
Горад | Барселона |
Дата адкрыцця | 1924 |
Даўжыня ліній | 157,51 |
Колькасць станцый | 209 |
Колькасць ліній | 9 |
Схема ліній | |
Барселонскі метрапалітэн (ісп.: і катал.: Metro de Barcelona) — метрапалітэн у сталіцы Каталоніі Барселоне і яе прыгарадах, складае аснову хуткаснага грамадскага транспарту горада. Барселонскае метро пачало працу ў 1924 годзе.
У цяперашні час сістэма барселонскага метро ўключае 209 станцый на 9 лініях агульнай працягласцю 157,5 км. Вядуцца работы па ўзвядзенню яшчэ дзвюх ліній.
Барселонскі метрапалітэн абслугоўваецца двума аператарамі: TMB (катал.: Transports Metropolitans de Barcelona) і чыгуначнай кампаніяй FGC (катал.: Ferrocarrils de la Generalitat de Catalunya - Дзяржаўная чыгунка Каталоніі).
Кошт праезду € 2,00 (разавы квіток; сапраўдны на працягу 45 хвілін пасля кампаставання на ўсе віды гарадскога транспарту - аўтобус, трамвай, фунікулёр і інш.
Спасылкі
- Транспартнае кіраванне Барселоны Архівавана 6 чэрвеня 2011.
- Афіцыйны сайт TMB
- Каталонскія чыгункі Архівавана 11 чэрвеня 2011.