Барскі раён
Барскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Барський район | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Статус | Раён | ||||
Уваходзіць у | Вінніцкая вобласць | ||||
Уключае |
1 гарадскі савет 1 пасялковы савет 27 сельскіх саветаў |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Бар | ||||
Дата ўтварэння | 1923 | ||||
Дата скасавання | 17 ліпеня 2020 | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2015) |
▼ 52 799 (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 49,4 чал./км² | ||||
Плошча | 1 100 км² | ||||
Часавы пояс | EET (UTC+2, улетку UTC+3) | ||||
КААТЛУ | 520200000 | ||||
Тэлефонны код | +380-4341 | ||||
Паштовыя індэксы | 23000—23063 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барскі раён[1] (укр.: Барський район) — былая адміністрацыйная адзінка на захадзе Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бар[1] (укр.: Бар).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 52799 чалавек, плошча — 1100 км². Ліквідаваны 17 ліпеня 2020 года.[2]
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 27 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 7 пасёлкаў сельскага тыпу і 85 вёсак.
Вядомыя ўраджэнцы
- Анатоль Сямёнавіч Паламарчук[3] (1920—1979) — батанік, доктар біялагічных навук. Нарадзіўся ў вёсцы Вэрхіўка.
Зноскі
- ↑ а б Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Постанова Верховної Ради України від 17 липня 2020 року № 807-IX
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 535.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барскі раён