Барыс Маркавіч Голубеў
Барыс Маркавіч Голубеў | |
---|---|
Род дзейнасці | машыніст |
Дата нараджэння | 15 мая 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1978 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Барыс Маркавіч Го́лубеў (15 мая 1928, в. Матылева, Расонскі раён — 17 жніўня 1978, Смалявічы) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].
Біяграфія
Б. М. Голубеў нарадзіўся ў вёсцы Матылёва (зараз у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). З 1945 года працаваў на торфапрадпрыемстве імя Арджанікідзэ Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці БССР, з 1964 г. машыніст па ўборцы фрэзернага торфу[1]. У 1959 годзе ўступіў у КПСС. Выбіраўся дэпутатам і членам выканкама Смалявіцкага раённага Савета.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў выкананні плана 8-й пяцігодкі па ўборцы фрэзернага торфу[1].
Жыў у горадзе Смалявічы.
Узнагароды
- Медаль «Серп і Молат»
- 2 ордэны Леніна
- медалі.
Памяць
- У гонар Б. М. Голубева названая адна з вуліц горада Смалявічы.
Зноскі
Спасылкі
Барыс Маркавіч Голубеў на сайце «Героі краіны»