1978
Падзеі
Адкрыццё чэмпіянату свету па футболе ў Аргенціне.
Нарадзіліся
- 8 студзеня: Марка Фу, прафесійны гулец у снукер з Ганконга.
- 25 студзеня: Уладзімір Зяленскі, украінскі шоўмэн, акцёр, шосты Прэзідэнт Украіны.
- 25 студзеня: Шарлен, княгіня Манака.
- 28 студзеня: Джанлуіджы Буфон, італьянскі футбаліст.
- 23 лютага: Юрый Губарэвіч, беларускі палітык.
- 13 красавіка: Карлес Пуёль, іспанскі футбаліст.
- 16 красавіка: Іван Ургант, расійскі акцёр, тэлевядучы, музыкант, шоўмэн.
- 22 красавіка: Ману Інтырэймі, амерыканскі акцёр тэатра і кіно.
- 22 красавіка: Марк Пірхер, аўстрыйскі музыкант.
- 25 мая: Павел Мажэйка, беларускі журналіст.
- 20 чэрвеня: Фрэнк Лэмпард, англійскі футбаліст, трэнер.
- 27 чэрвеня: Павел Харланчук, беларускі тэатральны і кінаакцёр, тэатральны рэжысёр.
- 21 ліпеня: Ева Маеўска, польскі філосаф, палітычная актывістка і пісьменніца.
- 15 жніўня: Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце
- 23 жніўня: Кобі Браянт, амерыканскі баскетбаліст.
- 27 верасня: Ані Лорак, украінская спявачка.
- 4 кастрычніка: Марына Вежнавец, беларуская балерына.
- 10 кастрычніка: Аляксандр Пашкевіч, беларускі гісторык.
- 22 кастрычніка: Кірыл Руды, дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат, доктар эканамічных навук.
- 30 лістапада: Ілля Сін, беларускі пісьменнік.
Памерлі
- 21 студзеня: Алесь Салавей, беларускі паэт (нар. 1.5.1922)
- 23 сакавіка: Рыгор Шырма, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, народны артыст БССР (нар.. 20.1.1892)
- 16 красавіка: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак
- 4 чэрвеня: Жоржы ды Сена, партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык (нар. 2.11.1919)
- 23 жніўня: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (нар. 24.7.1911)
- 26 верасня: Карл Манэ Георг Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 3.12.1866)
- 9 кастрычніка: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр
- 7 лістапада: Джын Тані, амерыканскі баксёр (нар. 25.5.1897)
- 18 лістапада: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі