Белае (возера, Расонскі раён, басейн Свольны, каля вёскі Дабраплёсы)
Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131 м |
Даўжыня | 1,46 км |
Шырыня | 1,2 км |
Плошча | 1,17 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,2 км |
Найбольшая глыбіня | 6,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,7 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай у раку Свольна |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бе́лае — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны на мяжы з Верхнядзвінскім раёнам.
Плошча паверхні возера 1,17 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,6 м.
Катлавіна Белага возера складанага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пясчаныя, стромкія на поўначы і спадзістыя на поўдні і ўсходзе. Берагі возера пясчаныя, у паўднёвай частцы высокія. Даўжыня берагавой лініі складае 4,2 км. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей — глеістае. На глыбінях больш за 3 м дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 10 метраў. Возера слабапраточнае. Выцякае ручай у раку Свольна. Празрыстасць вады да дна. Возера зарастае ўздоўж берагоў.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
На беразе возера каля вёскі Дабраплёсы размешчана паляўніча-рыбалоўчая база паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны Бор»[1].
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 66. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
- Белае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 66. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)