Беларуская сялянская партыя (1991)

Беларуская сялянская партыя
Выява лагатыпа
Сцяг партыі
Дата заснавання 23 лютага 1991
Штаб-кватэра 220068, Мінск, вул. Гая, 38-1
Краіна
Саюзнікі і блокі Блок «Новая Беларусь» (1992)
Аб'яднанне дэмікратычных сіл «Вясна—94» (1993—?)
Дэмакратычны блок (1995—)

Белару́ская сяля́нская па́ртыя (БСП) — палітычная партыя парламенцкага тыпу ў Беларусі. Створана 23 лютага 1991 года. Кіруючы орган паміж з’ездамі – Цэнтральная рада. Суполкі БСП былі створаны ў большасці раёнаў Беларусі. Старшыня партыі — Яўген Лугін.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 1999 годзе партыя не прайшла перарэгістрацыю.

Мэты

Ахова палітычных правоў і эканамічных інтарэсаў сялянства, яго адраджэнне шляхам вяртання права ўласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, адраджэнне самасвядомасці і маральнасці беларускага народа, яго культуры і мовы.

Літаратура