Партыя аматараў піва

Партыя аматараў піва
Выява лагатыпа
Лідар Андрэй Рамашэўскі
Дата заснавання 1993
Штаб-кватэра Мінск
Краіна
Ідэалогія Ліберальная
Статут (руск.)

Партыя Аматараў Піва (ПАП) была створаная ў Мінску ў 1993 годзе. Афіцыйна дзейнічала да восені 1997 г, пакуль не была закрыта рашэннем Міністэрствы юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Цяпер дзейнасць партыі часова прыпыненна, што адпавядае рашэннем Цэнтральнага Кардынацыйнага Камітэта ПЛП увосень 1996 г.

Члены партыі

Агульны лік членаў ПАП у 1995 годзе складала прыблізна 2500 (некаторыя асобныя справы засталіся ў рэгіянальных аддзяленнях і не былі перададзеныя Кіраванню Справамі Выканкама ПАП). Сярод членаў партыі было шмат вядомых асоб, дзеячаў мастацтва, палітычных актывістаў — мастак Міхал Анэмпадыстаў (аўтар партыйнай сімволікі), музыкі Сяргей Скрыпачэнка (zygimont VAZA), Лявон Вольскі (N.R.M.), журналіст Севярын Квяткоўскі, лідар Вольных Прафзвязаў Беларусі Генадзь Быкаў, старшыня Беларускай Партыі Свабоды Сяргей Іванавіч Высоцкі.

Сімволіка

Распрацоўка партыйнай сімволікі была даручаная беларускаму графіку Міхалу Анэмпадыставу, ідэйнаму бацьку Народнага Альбома і шматлікіх іншых культурных праектаў. Не дзіўна, што вынік яго працы — выява вожыка з куфлем піва ў адной лапцы і бела-чырвона-белым сцяжком у другой, быў зацверджаны ЦКК ПАП аднагалосна.

З’езды

  • Першы з’езд (Утварэнне партыі) — 10 жніўня 1993
  • Другі з’езд (Праграмны, рэарганізацый) — 3 — 4 верасня 1994
  • Трэці з’езд (Перадвыбарны, пазачарговы) — 1995

Спасылкі