Беліца (Гардзееўскі раён)
Пасёлак
|
Беліца[2] (руск.: Белица) — пасёлак у Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Згадваецца з сярэдзіны XIX стагоддзя як хутар (іншыя назвы — Пятроўск, Якаўцава Беліца) у складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала пасёлак разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Бранскай вобласці.
Пасля аварыі на ЧАЭС пасёлак аднесены да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з ільготным сацыяльна-эканамічным статусам[3].
Зноскі
- ↑ Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».