Бранская вобласць
Бранская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | The Bryansk Forest Sternly Stirred[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 5 ліпеня 1944 | ||||
Кіраўнік | Alexandr Bogomaz[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-BRY | ||||
Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бранская вобласць (руск.: Брянская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на захадзе еўрапейскай часткі краіны, на мяжы з Украінай і Рэспублікай Беларусь. Створана 5 ліпеня 1944 года. Да гэтага яна ўваходзіла ў склад Арлоўскай вобласці.
Геаграфія
Ляжыць у заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, займаючы сярэднюю частку басейна Дзясны і лясісты водападзел паміж ёй і Акой. Крайнія пункты: паўночны 54° паўн. ш., паўднёвы 52° 10' паўн. ш., заходні 31° 10' у. д., усходні 35° 20' у. д.
Вобласць мяжуе на поўначы са Смаленскай вобласцю, на захадзе — з Гомельскай вобласцю і Магілёўскай вобласцю Рэспублікі Беларусь, на ўсходзе — з Калужскай вобласцю і Арлоўскай вобласцю і на поўдні — з Курскай вобласцю, Чарнігаўскай і Сумскай абласцямі Украіны.
Насельніцтва
Буйнейшыя гарады Бранск, Клінцы, Навазыбкаў. Гарадскія пасёлкі: Вышкаў, Клімава, Пагар. З 2006 года на тэрыторыі Бранскай вобласці існуе 287 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 7 гарадскіх акруг, 27 муніцыпальных раёнаў, 30 гарадскіх паселішчаў, 223 сельскія паселішчы.
Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,5 %), беларусы (0,56 %).
Беларусы Браншчыны
Беларусы, аўтахтоннае насельніцтва Браншчыны, маюць глыбокія гістарычныя карані, звязаныя са шматвяковай гісторыяй узаемадзеяння Браншчыны з беларускімі землямі. Заходнюю частку Браншчыны засяляюць палехі — субэтнічная група славян, якая мае шмат агульных рыс з беларусамі, але ў Расіі разглядаецца як частка рускага этнасу.
Аднак ва ўмовах працяглай русіфікацыі шмат беларусаў асіміляваліся. Тым не менш, згодна з перапісам насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года, у паветах Чарнігаўскай і Арлоўскай губерняў пражывалі людзі, якія лічылі сябе беларусамі:
Павет | Агульны лік жыхароў | Носьбіты беларускай мовы |
---|---|---|
Бранскі павет | 203 303 | 1 633 |
Карачэўскі павет | 135 937 | 143 |
Мглінскі павет | 139 343 | 19 739 |
Навазыбкаўскі павет | 164 840 | 323 |
Сеўскі павет | 152 145 | 950 |
Старадубскі павет | 144 833 | 12 |
Суражскі павет | 186 297 | 129 294 |
Трубчэўскі павет | 130 455 | 0 |
Дадзеныя перапісу таксама сведчаць аб тым, што толькі невялікая частка насельніцтва Браншчыны нарадзілася ў беларускіх губернях. Трэба вылучыць Магілёўскую губерню, з якой на Браншчыну перасялілася некалькі тысяч чалавек. Аднак, улічваючы агульную колькасць насельніцтва і аб’ём унутраных перасяленняў, лічбы ад Магілёўскай губерні застаюцца нязначнымі.
Павет | Агулам насельніцтва | З іншых губерняў (без беларускіх) | Агулам з беларускіх губерняў | З іншых краін | Віленская губерня | Віцебская губерня | Гродзенская губерня | Магілёўская губерня | Мінская губерня |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бранскі павет | 203 303 | 25 388 (у тым ліку з Калужскай — 12 525) | 3 419 | 171 | 423 | 358 | 1 339 | 1 081 | 218 |
Карачэўскі павет | 135 937 | 3 203 | 937 | 31 | 75 | 60 | 694 | 69 | 39 |
Мглінскі павет | 139 343 | 4 238 (у тым ліку з Пензенскай — 1 670; Тамбоўскай — 247) | 1 545 | 25 | 49 | 44 | 50 | 1 217 | 185 |
Навазыбкаўскі павет | 164 840 | 1 649 | 2 248 | 23 | 75 | 47 | 50 | 1 799 | 277 |
Сеўскі павет | 152 145 | 3 891 | 103 | 27 | 14 | 17 | 10 | 32 | 30 |
Старадубскі павет | 144 833 | 1 271 (у тым ліку з Пензенскай — 554) | 1 443 | 18 | 48 | 31 | 26 | 1 256 | 82 |
Суражскі павет | 186 297 | 1 228 | 2757 | 55 | 66 | 75 | 57 | 2 339 | 220 |
Трубчэўскі павет | 130 455 | 1 535 | 148 | 3 | 20 | 19 | 8 | 56 | 45 |
Прысутнасць беларусаў на Браншчыне паўплывала і на мясцовую моўную сітуацыю. Так, у пачатку мінулага стагоддзя на тэрыторыі Браншчыны сфармаваліся беларускія дыялекты на захадзе, а за ўмоўнай рысай Трубчэўск — Рослаў пачаліся пераходныя дыялекты ад беларускага да так званага паўднёварускага, ці палехскага.
Прычыны міграцыі былі розныя, у тым ліку эканамічныя. Так, напрыклад, вядома, калі перасяленцы з беларускіх губерняў закладалі новыя вёскі, такія як Глажанка, Далісічы, Малінаўка, Міхайлаўскі і Толвінка. Але адсутнасць беларускай адукацыі і культуры цалкам асімілявалі нашчадкаў перасяленцаў.
На падставе наяўнасці беларускага насельніцтва, распаўсюду беларускіх гаворак Браншчына амаль цалкам уключалася як у склад Беларускай Народнай Рэспублікі (разам з Бранскам)[заўв 1], так і ў склад абвешчанай камуністамі Савецкай Беларусі (мяжа праходзіла на ўсход ад Бранска)[заўв 2], аднак хутка ўсе гэтыя тэрыторыі (разам з Гомелем, Магілёвам, Віцебскам) Масква далучалы да складу РСФСР, у далейшым вярнуўшы да складу Беларусі толькі палову этнічных тэрыторый.
Сёння на тэрыторыі Браншчыны вылучаюць тры групы гаворак, у тым ліку старадубскую, на якую да гэтага часу моцна ўплываюць украінская і беларуская мовы.
Але значнай праблемай беларусаў усходу з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць: так, напрыклад, чалавек можа мець беларускія карані, прытрымлівацца беларускіх традыцый і звычаяў, у тым ліку адзення, страў і г. д., нават размаўляць па-беларуску, але ўспрымаць сябе як рускага. Такая сітуацыя склалася даўно, і, верагодна, таму Браншчына і Смаленшчына засталіся ў складзе РСФСР, нягледзячы на беларускую большасць і сёння, напрыклад верхняволжскія беларусы.
Праблемы самасвядомасці адлюстраваны ў краязнаўчай кніге «Навазыбкаўскі павет», выдадзенай у 1925 годзе ў Навазыбкаве, у якой прыведзена наступная фармуліроўка на конт мясцовага насельніцтва:
Асноўнае насельніцтва павета складае беларуская народнасць, якая ў значнай ступені страціла свае прыкметы. Яна склалася з першапачатковых насельнікаў краю, радзімічаў, у XIII—XIV стагоддзі. Тады адасобіліся тыя адметныя прыкметы беларускай гаворкі, якімі яна адрозніваецца ад гаворак іншых рускіх народнасцяў, вялікарускай і ўкраінскай.
Цяперашнімі асноўнымі прыкметамі беларускай гаворкі Навазыбкаўскага павета, якія захаваліся, трэба прызнаць: а) аканне: вада, тапор, барада, зямля, рака, сяло; б) ў замест в: лаўка, траўка, ваўкоў; в) дзеканне: дзень, дзелаць. |
Основное население уезда составляет белорусская народность, в значительной степени утратившая свои признаки. Она сложилась из первоначальных насельников края, радимичей, в XIII—XIV столетии. Тогда обособились те отличительные признаки белорусского говора, которыми он различается от говоров других русских народностей, великорусской и украинской.
В настоящее время основными сохранившимися признаками белорусского говора Новозыбковского уезда надо признать: а) акание: вада, тапор, барада, зямля, рака, сяло; б) ў вместо в: лаўка, траўка, ваўкоў; в) дзеканье: дзень, дзелать.
З гэтага выцякае, што нават расійскім даследчыкам было зразумела, што павет засяляе беларускі этнас, але паводле перапісу, за 28 год да выдання гэтага матэрыялу, сябе лічыла беларусамі толькі 0,19 % насельніцтва павета.
Да сярэдзіны XX ст. пераважная беларуская большасць была ў населеных пунктах: Нова-Троіцкае, Глажанка, Толвінка, Сіняўка, Малінаўка, Міхайлаўскі, Тросна, Расуха, Кажанаўка, Дзедня, Далісічы, Новы Свет і іншыя.
У 2006 годзе годзе ў Бранску зарэгістравана грамадская арганізацыя «Беларускае зямляцтва на Браншчыне».
Вядомыя асобы
- Раман (Мацюшын)
- Аляксей Канстанцінавіч Талстой
- Мікалай Іванавіч Кулябка-Карэцкі
- Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў
- Георгій Філімонавіч Хараборкін — Герой Савецкага Саюза.
- Мікалай Цімафеевіч Сушанаў (1920—1997) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Заўвагі
- ↑ Мяжа БНР праходзіла на падставе прац М. Доўнар-Запольскага і Я. Карскага, якія ўключылі ў арэал рассялення беларусаў у тым ліку і Бранск.
- ↑ Мяжа ССРБ была ў рамках былой Магілёўскай і Смаленскай губерняў, без уключэння Бранска, які быў у складзе Арлоўскай.
Крыніцы
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 24 кастрычніка 2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бранская вобласць
- Афіцыйны сайт