Бенедыкт XV
Бенедыкт XV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Benedictus PP. XV | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пій X | ||||||
Пераемнік | Пій XI | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Балонская архідыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Domenico Svampa[d] | ||||||
Пераемнік | Giorgio Gusmini[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ксёндз, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
21 лістапада 1854[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 студзеня 1922[3][1][…] (67 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1878 | ||||||
Кардынал з | 1914 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенедыкт XV (Giacomo della Chiesa; 21 лістапада 1854 — 22 студзеня 1922) — Папа Рымскі (3.9.1914 — 22.1.1922).
Біяграфія
Абвясціў Кодэкс кананічнага права. Спрабаваў аднавіць каталіцкую місіянерскую дзейнасць. Склікаў Кангрэгацыю семінарый і ўніверсітэтаў (1915), Кангрэгацыю ўсходніх цэркваў (1917), заснаваў Інстытут арыенталістыкі ў Рыме. Абвясціў энцыкліку «Spiritus Paraclitus» (1920) пра натхненне біблейскіх кніг і важнасці вывучэння Святога пісання.
Пантыфікат Бенедыкта XV прайшоў пад моцным уплывам падзей Першай сусветнай вайны. Папа абвяшчаў шмат мірных ініцыятыў. З самага пачатку арганізаваў эфектыўную дапамогу ахвярам вайны. Звярнуўся з заклікам да ўладаў захоўваць мір (1914). Выпусціў ноту да дзяржаў-удзельніц вайны (1.8.1917), у якой заклікаў да міру без пераможцаў і пераможаных.
Зноскі
- ↑ а б Benedikt (Benedikt XV.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Benet XV // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Бенедикт XV // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.