Боцікі (род раслін)
Боцікі (род раслін) | |||||||||||||||||||
Aconitum napellus — тыпавы від рода. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Aconitum L., (1753) | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Aconitum napellus L.
| |||||||||||||||||||
|
Боцікі[1], Аканіт[2] (Aconitum) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, вышынёй 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка.
Арэал
Існуе каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца боцікі шарсцістагубыя (Aconitum lasiostomum) і боцікі паўночныя, або высокія (Aconitum septentrionale); у батанічных садах, парках і на кветніках вырошчваецца некалькі інградукаваных відаў.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
Да роду Боцікі найбольш блізкія роды Рагулькі (Delphinium) і Consolida: тры гэтых роды складаюць трыбу Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae)[3]:
яшчэ чатыры падсямействы | роды Рагулькі і Consolida | ||||||||||||||
сямейства Казяльцовыя | трыба Delphinieae | ||||||||||||||
ад 250 да 300 відаў | |||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Ranunculoideae | род Боцікі | |||||||||||||
яшчэ дзесяць сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ восем трыб | ||||||||||||||
Спіс відаў
Род уключае ў сябе больш 330 відаў[4], распаўсюджаных у Паўночным паўшар’і.
Некаторыя з іх:
- Aconitum ajanense Steinb.
- Aconitum alboviolaceum Kom.
- Aconitum altaicum Steinb.
- Aconitum ambiguum Rchb.
- Aconitum angusticassidatum Steinb.
- Aconitum anthora L.
- Aconitum apetalum (Huth) B.Fedtsch.
- Aconitum arcuatum Maxim.
- Aconitum baicalense Turcz. ex Rapaics
- Aconitum barbatum Pers.
- Aconitum biflorum Fisch. ex DC.
- Aconitum carmichaelii Debeaux.
- Aconitum crassifolium Steinb.
- Aconitum cymbulatum (Schmalh.) Lipsky
- Aconitum czekanovskyi Steinb.
- Aconitum decipiens Worosch. & Anfalov
- Aconitum delphinifolium DC.
- Aconitum ferox Wall. ex Ser.
- Aconitum fischeri Rchb.
- Aconitum flagellare (F.Schmidt) Steinb.
- Aconitum flerovii Steinb.
- Aconitum jaluense Kom.
- Aconitum karakolicum Rapaics
- Aconitum kirinense Nakai
- Aconitum komarovii Steinb.
- Aconitum krylovii Steinb.
- Aconitum kusnezoffii Rchb.
- Aconitum lasiostomum Rchb. — Боцікі шарсцістагубыя, ці Мышабой
- Aconitum leucostomum Worosch.
- Aconitum lycoctonum L.
- Aconitum macrorhynchum Turcz. ex Ledeb.
- Aconitum maximum Pall. ex DC.
- Aconitum monticola Steinb.
- Aconitum napellus L.
- Aconitum nasutum Fisch. ex Rchb.
- Aconitum nemorum M.Pop.
- Aconitum noveboracense A.Gray ex Coville
- Aconitum orientale Mill.
- Aconitum pubiceps (Rupr.) Trautv.
- Aconitum raddeanum Regel
- Aconitum ranunculoides Turcz. ex Ledeb.
- Aconitum rotundifolium Kar. & Kir.
- Aconitum sachalinense F.Schmidt
- Aconitum saposhnikovii В.Fedtsch.
- Aconitum septentrionale Koelle — Боцікі звычайныя, ці Боцікі высокія, ці Ваўкабойнік
- Aconitum sichotense Kom.
- Aconitum smirnovii Steinb.
- Aconitum soongaricum Stapf
- Aconitum stoerkianum Rchb. — Боцікі Штэрка, ці Барчак, ці Аканіт, ці Боцікі
- Aconitum sukaczevii Steinb.
- Aconitum talassicum M.Pop.
- Aconitum tranzschelii Steinb.
- Aconitum umbrosum (Korsh.) Kom.
- Aconitum variegatum L.
- Aconitum villosum Rchb.
- Aconitum volubile Pallas ex Koelle
- Aconitum zeravschanicum Steinb.
Значэнне
Лекавыя (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкаратыўныя расліны. З-за утрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручванні[5].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.38-39
- ↑ Спіс падсямействаў і трыб сямейства Ranunculaceae на сайце GRIN Архівавана 17 верасня 2008.
- ↑ Віды роду Aconitum на сайце The Plant List
- ↑ Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
Літаратура
- Бо́цікі, аканіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Траццякоў Д. І., Манкевіч В. І. Бо́цікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 319. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Aconitum L. — Борец, Аконит // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 46, 50. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
- Борец — род Aconitum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)