Бразільская імператарская дынастыя
Бразільская імператарская дынастыя — галіна дынастыі Браганса, якая кіравала Бразіліяй у часы Бразільскай імперыі (1822—1889).
Бразілія, у той час партугальская калонія, афіцыйна здабыла статус каралеўства ў 1815 годзе, калі было створана Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві. З 1808 па 1821 год у Бразіліі знаходзіўся каралеўскі двор Партугаліі, які быў вымушаны пераехаць з Еўропы ў сувязі з напалеонаўскімі войнамі.
Пасля вяртання караля Жуана VI у Партугалію 7 верасня 1822 года яго сын Педру абвясціў Бразілію незалежнай, а праз месяц абвясціў яе імперыяй, а сябе — імператарам. У 1825 годзе Жуан VI прызнаў незалежнасць Бразіліі.
Імператары Бразіліі (1822—1889)
Бразільская імперыя заставалася манархіяй да 1889 года, за гэты час яе трон займалі два імператары:
- Педру I (1822—1831): нарадзіўся ў 1798, памёр у 1834 годзе. Быў таксама каралём Партугаліі ў 1826—1828 гады як Педру IV.
- Педру II (рэгенцтва 1831—1840, асабіста валадарыў у 1840—1889): нарадзіўся ў 1825, памёр у 1891 годзе.
Прэтэндэнты на бразільскі прастол пасля 1889 года
- Педру II (1889—1891)
- Ізабела (1891—1921): нарадзілася ў 1846, памерла ў 1921. Імперская прынцэса і рэгент Бразіліі, старэйшая дачка Педру II. Яе муж, Гастон Арлеанскі, граф д'Э, разглядаўся пасля смерці Педру II як дэ-юрэ прынц Бразільскай імперыі.
- Педру Энрыке Арлеанскі-Браганса (1921—1981): нарадзіўся ў 1909, памёр у 1981 годзе. Унук Ізабелы, сын і спадчыннік яе другога сына, прынца Луіса Арлеанскага-Брагансы.
- Луіс Арлеанскі-Браганса (з 1981): нарадзіўся ў 1938 годзе, старэйшы сын прынца Педру Энрыке.
Літаратура
- Брагансская династия. // Монархи Европы. Судьбы династий / Н. В. Попов.. — М.: Республика, 1996. — 624 с. — 11 000 экз. — ISBN 5-250-02525-0. Архівавана 8 кастрычніка 2013.
Спасылкі
- Сайт, прысвечаны бразільскай манархіі Архівавана 5 мая 2019.
- Monarquia.org Архівавана 14 снежня 2005.
- Brasil Imperial.org