Бружмель альпійскі[1] (Lonicera alpigena) — кветкавая расліна роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Батанічнае апісанне
Прыгожы невысокі (да 1 м) куст з кампактнай кронай і буйным цёмна-зялёным лісцем. Кветкі жаўтаватыя, звонку з цёмна-чырвоным налётам, без паху. Плады чырвоныя, буйныя, бліскучыя. Цвіце ў другой палавіне мая — першай дэкадзе чэрвеня.