Брухараснічныя чэрві |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Тып: | Брухараснічныя чэрві |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gastrotricha Metschnikoff, 1865
|
Атрады |
---|
- Chaetonotida
- Macrodasyida
|
|
Брухараснічныя чэрві, гастратрыхі (Gastrotricha) — тып (або клас) чарвей.
Апісанне
Дробныя жывёлы. Насяляюць моры і прэснаводныя вадаёмы. Падобны да калаўротак, хутка плаваюць у вадзе з дапамогай дзкюх падоўжаных палос раснічак на бруху. Цела (даўжыня 0,5—1,5 мм) падоўжанае, часта бутэлькападобнае, укрытае лускаватай кутыкулай з шчаціннамі. Ёсць органы хімічнага пачуцця.
Пашырэнне
У сусветнай фаўне некалькі соцень марскіх і прэснаводных відаў, у вадаёмах Беларусі каля 50 відаў (у т. л. Chaetonotus maximus, Chaetonotus chuni, Ichthydium forcipatus, Lepidodermella squamata, Dasydytes ornatus).
Асаблівасці біялогіі
Страваванне ўнутрыклетачнае.
Гермафрадыты або раздзельнаполыя. Развіццё без метамарфозы.
Кормяцца дробнымі арганізмамі, у т. л. інфузорыямі.
Зноскі
Літаратура