Бузіна гронкавая, Бузіна чырвоная[3][4], Бэз[5], Бузіна гронкападобная[6] (Sambucus racemosa) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae).
Батанічнае апісанне
Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер — гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.
Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод — касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны — бузіны чорнай). Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын, падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні[7].
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).