Бухта Халонг
Бухта Халонг* | |
---|---|
Ha Long Bay** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | VII, VIII |
Спасылка | unesco.org 1 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1994 (18 сесія) |
Пашырэнні | 2000 |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Халонг (в’етн.: Vịnh Hạ Long) — бухта ў Танкінскім заліве на поўначы В’етнама. У 1994 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча — 1500 км².
Геаграфія
Бухта Халонг знаходзіцца ў 165 км на ўсход ад Ханоя. Уключае каля 1600 маляўнічых астравоў і скал вапняковага паходжання, большасць з якіх бязлюдная. Для астравоў бухты Халонг характэрны асаблівы рэльеф — вялікая колькасць падняццяў канічнай формы, натуральных арак і пячор, невялікіх лагун і азёр.
Гісторыя
Упершыню назва Халонг з’явілася на французскіх марскіх картах у XIX ст. У перакладзе з кітайскай мовы (下龙湾) яна значыць «заліў зніклых цмокаў». У 1898 г. газеты паведамлялі, што тут бачылі марскога змея.
У 1962 г. урад В’етнама абвясціў бухту запаведнай. У 1994 г. яна была уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Халонг — адзін з самых папулярных аб’ектаў для наведвання турыстамі на поўначы В’етнама.
Гл. таксама
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 672 рус. • англ. • фр. |
- Ha Long Bay даведнік на сайце Wikivoyage
- vietnamtourism.com Архівавана 13 верасня 2013.
- unesco.org