Бія (Біа, стар.-грэч.: Βία «моц, гвалт») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, персаніфікацыя гвалту. Дачка Паланта і Стыкс[1]. Саюзніца Зеўса ў барацьбе з тытанамі[2]. Яе храм у Карынфе[3]. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Прыкаваны Праметэй». У рымскай міфалогіі адпавядае Маесце.