Варанец коласападобны

Варанец коласападобны

Агульны выгляд квітнеючай расліны. Турцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Actaea spicata L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184135
NCBI  64025
EOL  596415
GRIN  t:1385
IPNI  303913-2
TPL  kew-2620577

Варанец коласападобны[1] (Actaea spicata) — шматгадовая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Сцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру.

Біялогія

Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Рэдкая расліна, якая расце на схілах яраў і берагах лясных ручаёў. Ахоўваецца.

Практычнае выкарыстанне

Варанец коласападобны — ядавітая[2], лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях — сапаніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі[3]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39
  3. Воронець колосистий | Каталог лікарських рослин. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2015. Праверана 25 верасня 2015.

Літаратура

  • В. И. Чопик  (укр.), Л. Г. Дудченко  (укр.), А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины  (укр.)» Справочник; Киев, Навукова думка  (укр.), 1983. (руск.)
  • Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — С. 416. — ISBN 80-215-0068-9
  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.
  • Воронец // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 166. — 563 с. (руск.)