Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Vienna_Convention_on_Road_Signs_and_Signals.svg/263px-Vienna_Convention_on_Road_Signs_and_Signals.svg.png)
Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах гэта згода, якая быда прынятая 8 лістапада 1968 года з мэтай уніфікацыі дарожных знакаў і сігналаў.
На канвенцыі прынялі адзіныя стандарты светлавых сігналаў, дарожнай маркіроўкі, і знакаў. Яна была распрацавана падчас канферэнцыі ЮНЕСКА з 7 кастрычніка па 8 лістапада 1968 году ў Вене. Разам з ёй была распрацавана Венская канвецыя аб дарожным руху, якая ўніфікавала правілы дарожнага руху
Краіны
Станам на 2016 год удзельнікамі канвенцыі з'яўляюцца 68 дзяржаў:
Аўстралія
Аўстрыя
Албанія
Бахрэйн
Беларусь
Бельгія
Балгарыя
Боснія і Герцагавіна
В'етнам
Грэцыя
Грузія
Данія
ДР Конга
Эстонія
Індыя
Ірак
Іран
Італія
Казахстан
Кыргызстан
Кіпр
Кот-д’Івуар
Куба
Кувейт
Латвія
Літва
Ліберыя
Люксембург
Марока
Паўночная Македонія
Манголія
Нігерыя
Нідэрланды
Нарвегія
Пакістан
Парагвай
Паўночная Македонія
Польшча
Партугалія
Румынія
Расія
Сан-Марына
Сенегал
Сербія
Сейшэльскія Астравы
Славакія
Славенія
Сурынам
Сьера-Леонэ
Таджыкістан
Туніс
Туркменістан
Турцыя
Венгрыя
Узбекістан
Украіна
Філіпіны
Фінляндыя
Францыя
Харватыя
Чэхія
Чылі
Чарнагорыя
Швейцарыя
Швецыя
Шры-Ланка
Класіфікацыя
Дарожныя знакі падзяляюцца на 8 катэгорыі[1]:
- Раздзел A - папяраджальныя знакі. Маюць трохвугольную ці рамбавідную форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны абрыс. Папераджаюць аб небаспецы.
Прыклады:
- Раздзел B - знакі прыярытэту. Маюць розныя формы, выкарыстоўваюць разнастайныя колеры. Рэгулююць парадак праезду на скрыжаваннях і вузкіх месцаў на дарозе.
Прыклады:
- Раздзел C - забараняючыя і абмежавальныя знакі. Маюць круглую форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны абрыс. Забараняюць пэўныя дзеянні і рух пэўных транспартных сродкаў.
Прыклады:
- Раздзел D - знакі загаду. Маюць круглую форму, белы, сіні ці жоўты фон, чорны, белы ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны ці белы абрыс. Загадваюць пэўныя дзеянні.
Прыклады:
- Раздзел E - знакі асаблівых загадаў.
- Раздзел F - знакі сервісу, якія абазначаюць аб'екты. Удзельнікі дарожнага руху інфармуюцца аб характары дарогі, размяшчэнні палос руху і інш. Да такіх знакаў адносяцца таксама ўказальнікі напрамку і адлегласці і знакі з назвамі гарадоў і рэк.
Прыклады:
- Раздзел G - Напрамкавыя і інфармацыйныя знакі. Маюць прамавугольную форму і выкарыстоўваюцца разнастайныя колеры. Даюць інфармацыю пра месцазнаходжанне кіроўцы і магчымыя пункты назначэння.
Прыклады:
- Раздзел H - дадатковыя таблічкі. Маюць прамавугольную форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні надпіс, і тонкі чорны абрыс. З'яўляюцца дадатковымі да катэгорый вышэйпералічаных знакаў. Асобна не выкарыстоўваюцца. Удакладняюць дзеянні асноўных знакаў па часе, ці паказваюць адлегласці да дзеяння знака ці яго трываласць.
Прыклады:
Глядзіце таксама
- Правілы дарожнага руху
- Правілы дарожнага руху Беларусі
- Дарожныя знакі Беларусі
Перадпрагляд зносак
- ↑ (англ.)Convention on Road Traffic, of 8 November 1968 Архівавана 17 кастрычніка 2020., United Nations Economic Commission for Europe