Вушастыя цюлені[1] (Otariidae) — сямейства драпежныхмлекакормячых з падатрада сабакападобных. Разам з сапраўднымі цюленямі і маржовымі ўваходзяць у парватрад ластаногіх, які раней лічыўся самастойным атрадам. Сярод ластаногіх найбольш блізкія з маржамі, разам з якімі ўваходзяць у надсямейства Otarioidea. У некаторых састарэлых класіфікацыях вушастыя цюлені і маржовыя збліжаліся з мядзведжымі.
Зноскі
↑Напісанне Вушастыя цюлені у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2003, С.185