Вэйхероўскі павет[1] (польск.: Powiat wejherowski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Паморскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Вэйхерова. Займае плошчу 1285,25 км². Насельніцтва павета складае 217 тыс. чалавек (на 2018 год).