Вялікі фільтр
Вялікі фільтр (англ.: Great Filter) - гіпотэза, выказаная ў 1996 годзе Робінам Р. Хенсанам[1], закліканая вырашыць парадокс Фермі. З кропкі гледжання аўтара, адсутнасць прыкмет пазаземных цывілізацый у назіраемым сусвеце падразумявае, што доказы розных навуковых дысцыплін на карысць высокай верагоднасці зараджэння разумнага жыцця павінны быць пастаўлены пад сумненне. Невядомыя на бягучы момант навуцы фактары могуць памяншаць верагоднасць зараджэння і развіцця формаў жыцця да стану, калі адзнакі іх дзейнасці могуць быць заўважаны пабочнымі назіральнікамі. Гэтая канцэпцыя і атрымала назву «Вялікага фільтра», які для чалавецтва можа знаходзіцца альбо ў мінулым (у выпадку, калі ён шкодзіць эвалюцыі жывёл да разумных істот), альбо ў будучыні (калі ён заключаецца ў высокай верагоднасці самазнішчэння разумнай цывілізацыі[1][2]). З дадзенага вывада вынікае контр-інтуітыўнае меркаванне аб тым, што чым лягчэй была нашая эвалюцыя да бягучага моманта, тым горш шансы чалавецтва ў будучыні.
Альтэрнатыўныя гіпотэзы
На заранку SETI, у пачатку 60-ых гадоў ХХ стагоддзя Себасцьян фон Хорнер заявіў, што маючы такія недасканалыя і непрыстасаваныя для пошуку штучных радыёсігналаў прылады, немагчыма заяўляць аб тым, што «маўчанне Сусвета» эксперыментальна даказаны факт. Як любіў паўтараць Карл Саган: «absence of evidence is not evidence of absence» («Адсутнасць доказа не з'яўляецца доказам адсутнасці»)[3].
Згодна з меркаваннем канадскага папулярызатара навукі Скота Сазерленда, на 2014 год выяўлены адзіны сігнал, які з пэўнай доляй верагоднасці можна лічыць штучным пазаземным - гэта сігнал «Wow!»[4].
Крыніцы
- ↑ а б Hanson, Robin. The Great Filter - Are We almost Past It? (1998). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bostrom, Nick (May–June 2008). "Where are they? Why I hope the search for extraterrestrial life finds nothing" (PDF). Technology Rewiew. Massachusets Institute of Technology: 72–77.(недаступная спасылка)
- ↑ Quotation Details
- ↑ scott Sutherland. The Fermi Paradox: If our galaxy is crowded with habitable planets, where are all our neighbours&(недаступная спасылка). theweater network.com (28 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 201-12-01.
Літаратура
- Bostrom, Nick (Mar 2002). "Existential Risk: Analyzing Human Extinctionscenarios and Related hazards". jurnal of evolution and Technology. 9.
- Ćirković, Milan M.; Miloshevic-Zdjelar, Vesna (2003). "Extraterrestrial Inteligence and Doomsday: A Critical Assesment of the No-Outsider Requirement". serbian Astronomical Journal (166): 1–11.(недаступная спасылка)
- Ćirković, Milan M. (2004-08-27). "Permanence - An Adaptationist Solution to Fermi's Paradox?". arXiv:astro-ph/0408521.
- Ćirković, Milan M.; Robert J. Braidbury (Jul 2006). "Galactic Gradients, Postbiological Evolution and the Apparent failure of SETI". New Astronomy. 11 (8): 628–639. arXiv:astro-ph/0506110. Bibcode:2006NewA...11..628C. doi:10.1016/j.newst.20006.04.003.
- Ćircović, Milan M. (Jul 2008). "Against the Empire". journal of the British Interplanetary Society. 61: 246–254. arXiv:0805.1821. Bibcode:2008arXiv2805.1821C.
- Ćirković, Milan M. (2008). "Observation selection effects and global catastrophic risks". In bostrom, Nick; Ćirković, Milan M. (рэд-ры). Global Catastrophic Risks. Oxford University Press.
- Dvorsky, George. The Fermi Paradox: Back with a vengeance . sentient Developments (4 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 27 верасня 2015.
- Hanlon, Michael (2008). eternity: Our Next Billion Years. Palgrave Macmillan. ISBN 0230219314.