Вярба ломкая
Вярба ломкая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Salix fragilis L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Вярба ломкая[1], Вярба крохкая[2], Вярба[3][4][5][6] (Salix fragilis) — від раслін з роду Вярба.
Батанічнае апісанне
Дрэва (10-20 м вышынёй) з шэрай глыбока парэпанай карой. Галіны аліўкава-зялёныя, ля аснавання лёгка адломліваюцца. Лісце вузкаланцэтнае, залозіста-пілаватае, голае, бліскучае, доўгазавостранае. Каташкі (5-7 см даўжынёй) цыліндрычныя, прыкветкавыя лускі жаўтлявыя.
Экалогія
Расце па берагах рэк, на вільготных лугах, у абалонавых лясах (D3_5), часта разам з вярбой белай. Цвіце ў красавіку — маі.
Таксанамія
Від Вярба ломкая ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Вярба ломкая | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Літаратура
- Мазан І. П. Вярба // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 521—522.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.