Віктар Міхайлавіч Чарноў
Віктар Міхайлавіч Чарноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Виктор Михайлович Чернов | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1873 Хвалынск, Саратаўская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
15 красавіка 1952 Нью-Ёрк, ЗША |
||||||
Жонка | Анастасія Слётава-Чарнова[d] | ||||||
Партыя | Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў | ||||||
Адукацыя | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт | ||||||
Дзейнасць | палітыка[1][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Міхайлавіч Чарноў (руск.: Виктор Михайлович Чернов; 7 снежня 1873, Хвалынск, Саратаўская губерня, Расійская імперыя — 15 красавіка 1952, Нью-Ёрк, ЗША) — расійскі рэвалюцыянер, лідэр і асноўны тэарэтык Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Віктар Чарноў нарадзіўся ў сям’і дваран. Скончыў гімназію ў Саратаве, пасля паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1892 года ўдзельнік рэвалюцыйнага студэнцкага руху. У 1894 Чарноў быў арыштаваны па справе «Народнага права». Рашэннем суда высланы ў Камышын, потым у Тамбоў. У 1899 годзе выехаў за мяжу, заняўшыся распрацоўкай тэорыі сялянскага сацыялізму. У 1902 годзе ўступіў у партыю эсэраў, з 1903 член Цэнтральнага і Замежнага камітэта ПСР. Ізноў эміграваў пасля паражэння рэвалюцыі 1905 года. Вярнуўся ў Расію толькі ў красавіку 1917 года.
У 1917 годзе абраны ва ўстаноўчы сход ад партыі эсэраў. 18 студзеня 1918 года быў абраны старшынёй сходу. Аднак, на наступны дзень, сход быў разагнаны і Чарноў аўтаматычна склаў свае абавязкі.
У час грамадзянскай вайны ўваходзіў у КАМУС. Рэзка пярэчыў супраць рашэння Уфімскай нарады аб стварэнні кааліцыйнай Дырэкторыі, у выніку чаго быў арыштаваны ў Екацярынбурзе калчакоўцамі, але вызвалены па патрабаванні белачэхаў. Жыў у падполлі ў Маскве. У 1920 годзе эміграваў у Чэхаславакію, затым у Францыю, а з 1941 — у ЗША. Памёр у Нью-Ёрку 15 красавіка 1952 года.
Літаратура
- Шыкман А.П. (1997). "Лідэр партыі эсэраў". Дзеячы айчыннай гісторыі. Біяграфічны даведнік(руск.). Масква.
{cite book}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
Спасылкі