Віктарыянскі ўніверсітэт (Аўстралія)
Віктарыянскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Victoria University | |
Арыгінальная назва | англ.: Victoria University |
Дэвіз | Дзверы магчымасцяў |
Заснаваны | 1916 |
Рэарганізаваны | 1992 |
Студэнты | 45 298 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія |
Сайт | vu.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктарыянскі ўніверсітэт (англ.: Victoria University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Агульная характарыстыка
Універсітэт мае некалькі кампусаў у цэнтральным дзелавым раёне Мельбурна, заходнім рэгіёне Мельбурна і ў Сіднеі, што ўключаюць шэсць акадэмічных каледжаў, шэсць навукова-даследчых інстытутаў, сем навукова-даследчых цэнтраў і політэхнічны інстытут. Гэта адзін з вядучых універсітэтаў Аўстраліі.
Структура
- Каледж мастацтваў і адукацыі
- Каледж бізнесу
- Каледж інжынерыі і прыродазнаўчых навук
- Каледж здароўя і біямедыцыны
- Каледж права і правасуддзя
- Каледж спорту і фітнесу
- Політэхнічны інстытут
Крыніцы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктарыянскі ўніверсітэт (Аўстралія)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы