Віхолка (сяло)
Сяло
|
Віхолка[2] (руск.: Вихолка) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Назва
Назва паселішча ад назвы рэчкі Віхолка (прыток Іпуці). Сам гідронім балцкага паходжання. На гэта паказвае тыповы балцкі гідранімічны фармант -ol- (як у назвах тыпу Даколка), які з’яўляецца дыягнастычным для балцкіх гідронімаў[3].
Корань Віх- такі ж, што і ў назве Віхра. Звязана з літоўскім viešmuo «ручай», далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама назва Вісла (< *ṷeis-tlā)[4][5].
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты[6].
Назву можна прыблізна перадаць як "Плыткая (рака)".
Гісторыя
Вядома з сярэдзіны XVIII ст. як хутар, пазней вёска ва ўладанні Кіева-Пячэрскай лаўры[7]. У 1859 годзе сяло Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі, 80 двароў[8].
З мая 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Верашчацкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Зноскі
- ↑ Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
- ↑ Вихолка . Родной Брянск, милая сердцу Брянщина. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.
- ↑ XLVIII. Черниговская губерния. Список населенных мест по сведениям 1859 года . Государственная публичная историческая библиотека России. Центр. стат. ком. М-ва внутр. дел. (15 лютага 1866). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.