Гарадскі стадыён (Слуцк)
Гарадскі стадыён | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Слуцк |
Рэканструяваны | 2014 |
Хатняя каманда | «Слуцк» |
Умяшчальнасць | 1 896 месцаў |
Памеры поля | 105 x 68 м |
Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Слуцку (Беларусь). Максімальная ўмяшчальнасць — 1896 чалавек[1]. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Слуцк».
Гісторыя
Рэканструкцыя
15 чэрвеня 2013 года на Гарадскім стадыёне завяршыліся працы па рэканструкцыі заходняй трыбуны. Новая трыбуна была павялічана на тры рады, усе сядушкі былі заменены на новыя сіняга і белага колеру. З'явілася крытая пляцоўка для відэаздымак. Зона для VIP-гасцей цяпер перамясцілася на паўночную трыбуну, і размяшчаецца пад кабінай відэааператараў[2].
5 ліпеня 2014 года стадыён прыняў першы матч Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь[3].