Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт
Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny |
Міжнародная назва | Medical University of Gdańsk |
Заснаваны | 1945 |
Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
Рэктар | Марцін Грухала |
Рэктар | Марцін Грухала[d][1] |
Студэнты | 6 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гданьск |
Юрыдычны адрас |
вул. Складоўскай-Кюры 3а, 80-210 г. Гданьск, Польшча |
Узнагароды | |
Сайт | gumed.edu.pl |
![]() |
Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт (польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Гданьску.
Гісторыя
Вытокі ўніверсітэта сягаюць XV стагоддзя, пачынаючы з узнікнення ў 1454 годзе цэха хірургаў Гданьска і медыцынскага навучання ў Гданьскай акадэмічнай гімназіі (лац.: Atheneum Gedanense).
У 1908—1911 гадах была створана Гданьская гарадская бальніца. На яе базе ў 1935 годзе улады Вольнага горада Гданьска вырашылі арганізаваць Акадэмію практычнай медыцыны (ням.: Die Staatliche Akademie für Praktische Medizin zu Danzig). Пасля 1945 года вучэльня была перайменавана ў медыцынскую акадэмію. З 1950 года па 19 мая 2009 года яна функцыянавала як Медыцынская акадэмія ў Гданьску.
У 2003 годзе ў структуру медыцынскай акадэміі ў Гданьску ўключаны кафедры Інстытута марской і трапічнай медыцыны ў Гдыні, створанага ў 1935 годзе як філіял Дзяржаўнага інстытута гігіены і ператворанага ў 1938 годзе ў Інстытут марской медыцыны.
У структуру ўніверсітэта ўваходзяць дзве лячэбныя ўстановы: Універсітэцкі клінічны цэнтр (разам з пляцоўкай для пасадкі санітарных верталётаў на даху), які ў цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай бальніцай у Польшчы, і Універсітэцкі стаматалагічны цэнтр.
Па колькасці навучэнцаў універсітэт уваходзіць у тройку буйнейшых у Польшчы.
Структура
- Лячэбны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт навук аб здароў'і
- Факультэт біятэхналогій (сумесны з Гданьскім універсітэтам)
Зноскі
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/d2d5f7a9-7583-4415-a4b9-516367b9efcb Праверана 17 верасня 2022.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта