Генадзь Пятровіч Блізнюк
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Генадзь Пятровіч Блізнюк | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 ліпеня 1980[1][2][…] (44 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Генадзь Блізнюк (нар. 30 ліпеня 1980, Светлагорск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2009).
Клубная кар’ера
Спачатку выступаў у міні-футбольным клубе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомеля» (з якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату).
У 2004—2005 гадах гуляў у Расіі за саратаўскі «Сокал», пасля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і лепшым бамбардзірам клуба. Асабліва выдатна правёў сезон 2008, калі звязка Блізнюка з Віталем Радзівонавым дазволіла БАТЭ выйграць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Пасля паспяховага сезона 2008 пераехаў у Германію, але там не затрымаўся і неўзабаве стаў іграком «Сібіры», якую ўзначальваў былы трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клубу выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу.
У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну» (з перапынкам), а ў снежні 2012 года пасля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»[3]. У «Гомелі» стаў выступаць на пазіцыі «пад нападнікам» (якім звычайна быў Антон Мацвеенка), нярэдка вывадзіў каманды на поле ў якасці капітана.
У сезоне 2014, у сувязі з траўмай Мацвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[4]. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь стаў адным яе з найвопытнейшых ігракоў і лідараў. 25 красавіка 2015 года, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсменам клуба па колькасці праведзеных у Вышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць брэсцкага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клуба[5].
Па выніках сезона 2015 «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь вырашыў пакінуць клуб. У студзені 2016 года ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Разам з «Тарпеда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[7].
15 жніўня 2016 года стаў іграком «Іслачы»[8], дзе замацаваўся на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[9], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 года падпісаў новы кантракт[10]. 18 жніўня 2017 года, згуляўшы супраць «Гомеля», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[11]. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[12].
У жніўні 2018 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[13], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Энергетыку-БДУ»[14].
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, потым — за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ера
Пасля завяршэння кар’еры з пачатку 2019 года дапамагаў галоўнаму трэнеру дубля «Энергетыка-БДУ» Паўлу Раднёнку, а з мая 2019 года сам узначаліў рэзервовую каманду. З 2020 года засярэдзіўся на працы ў асноўнай камандзе клуба. Пакінуў трэнерскі штаб сталічнага клуба ў снежні 2022 года[15].
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (4): 2003, 2006, 2007, 2008
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2002, 2006, 2016
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 2003 (разам з Сяргеем Карніленкам), 2008 (разам з Віталем Радзівонавым)
У складзе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2004, 2006, 2007, 2008
Крыніцы
- ↑ Gennadi Bliznyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gennadi Bliznyuk // FBref
- ↑ Геннадий Близнюк подписал однолетний контракт с «Гомелем»
- ↑ "Гомель" продлил соглашение с Близнюком
- ↑ Геннадий Близнюк стал лучшим бомбардиром в истории "Гомеля"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ↑ Близнюк покинул «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Близнюк стал футболистом "Ислочи"
- ↑ Геннадий Близнюк покинул "Ислочь"
- ↑ Близнюк продолжит выступать за "Ислочь"
- ↑ Клуб Сергея Алейникова. Молодым еще фору дам
- ↑ Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
- ↑ Геннадий Близнюк перешел в "Энергетик-БГУ"
- ↑ Геннадий Близнюк завершил карьеру
- ↑ Тренеры Кудряшов и Близнюк расстались с "Энергетиком-БГУ" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.