Глабулярыя[1] (Globularia) — род, які ўключае каля 22 відаў кветкавых раслін у сямействе Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) родам з Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Макаранезіі, Паўночна-Заходняй Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі.
Апісанне
Прадстаўнікі роду шчыльна нізкарослыя вечназялёныя мнагалетнікі або паўкусты, якія маюць скураное авальнае лісце 1-10 см даўжыні. Кветкі сабраныя ў густыя суквецці, якія ўзвышаюцца над раслінай на сцябле даўжынёй 1-30; галоўка суквецця 1-3 см у дыяметры, са шматлікімі шчыльна спакаванымі фіялетавымі, бэзавымі, ружовымі або белымі кветкамі[2].
Экалогія
Віды глабулярыі выкарыстоўваюцца ў якасці харчовых раслін лічынкамі некаторых відаў матылёў, у тым ліку Coleophora virgatella.
Некалькі прадстаўнікоў роду, такія як Globularia cordifolia і глабулярыя Вількама (Globularia punctata)[3], культывуюцца і прадаюцца для садовага выкарыстання.
Таксаномія
У адпаведнасці са старой сістэмай класіфікацыі раслін, яны выдзяляліся ва ўласнае сямейства Globulariaceae, але генетычныя дадзеныя паказалі, што род належыць да сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Віды
Некаторыя віды:
- Globularia alypum
- Globularia amygdalifolia
- Globularia ascanii
- Globularia bisnagarica
- Globularia cordifolia
- Globularia dumulosa
- Globularia greuteri[4]
- Globularia incanescens
- Globularia meridionalis
- Globularia nudicaulis
- Globularia orientalis
- Globularia punctata — Глабулярыя Вількама
- Globularia repens
- Globularia salicina
- Globularia sarcophylla
- Globularia stygia
- Globularia trichosantha
- Globularia vulgaris
Зноскі
Спасылкі