Глаўкацысціс
Глаўкацысціс | ||||||||||
Glaucocystis sp. | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Glaucocystis Rabenh, 1866 | ||||||||||
|
Глаўкацы́сціс (Glaucocystis) — род аднаклетачных і каланіяльных водарасцей, які належыць да старажытнага аддзела Glaucophyta.
Апісанне
Клеткі і капоніі (з 2—4—6 клетак) сіне-зялёныя, авальвыя, з тонкай, часам патоўшчанай на полюсах абалонкай, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату сліззю. Памер клетак 15—30X10—28 мкм, калоцій — да 26X63 мкм.
Глаўкацысціс — прыклад цеснага эндасімбіёзу двух арганізмаў — бясколернай і сіне-зялёнай водарасцей: ролю хларапласту ў клетках выконваюць шматлікія, авальныя або стужка-, чэрвепадобныя сіне-зялёныя водарасці (да 20). У апошнім выпадку стужкі збліжавы канцамі на процілеглых баках клетак. Клетачнае ядро адно, цэнтральнае. Запасное рэчыва — дробныя зярняты крухмалу, якія густа размешчаны ў цытаплазме.
Размнажэнне бясполае — аўтаспорамі (2—4), якія ператвараюцца ў даччыныя клеткі ўнутры матчынай абалонкі.
Пашырэнне
У родзе адрозніваецца да 19 відаў[1]. У азёрах Беларусі адзначаны глаўкацысціс ностакавы (Glaucocystis nostochinearum), пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Заходняй Афрыцы.
Зноскі
- ↑ Algae Base Архівавана 5 лістапада 2019.
Літаратура
- Міхеева Т. М. Глаўкацысціс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.