Гнезна (Ваўкавыскі раён)
Аграгарадок
Гнезна
| ||||||||||||||||||||||
Гне́зна[2] (трансліт.: Hniezna, руск.: Гнезно) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гнезнаўскага сельсавета. Размешчана на рацэ Рось за 7 км ад г. Ваўкавыска. Насельніцтва 523 чал. (2007).
Гісторыя
Упершыню Гнезна (пад назвай Гняздо) згадваецца ў XV стагоддзя як дзяржаўны маёнтак, які перайшоў у карыстанне Манівідаў. У 1449 вялікі князь Казімір перадаў «дворац Гняздо» Мікалаю Вашчылавічу. Пазней маёнтак зрабіўся прыватнай уласнасцю Шамятовічаў (Шэметаў). У 1524 яны пачалі будаўніцтва будову мураванага касцёла Святога Міхаіла Архангела — помніка готыкі.
У 1555 Гнезна набыў Геранім Хадкевіч, які ажаніўся з Ганнай Шамятовіч. Па смерці Г. Хадкевіча, у 1561 яго дачка Альжбета і яе муж Шчасны Галоўчынскі ў 1574 перадалі частку маёнтку — фальварак Гнезна — Я. Алендскаму. Астатнюю частку ў 1597 атрымаў Марцін Акунь, у нашчадкаў якога ў 1629 маёнтак набыў гарадзенскі падсудак Яўстах Кірдзей, нашчадкі якога валодалі ім да 1712. Па смерці М. Кірдзея (відаць, бяздзетнага) маёнтак адыйшоў да яго пляменнікаў Ромераў, якія ў 1730 выкупілі ў Алендскіх фальварак і такім чынам аб’ядналі гнезнаўскія ўладанні.
У XVII—XVIII стст. Гнезна мела статус мястэчка, ядром якога стала тэрыторыя вакол касцёла. У 1787 да бакавага ўвахода касцёла прыбудавалі рызніцу. У XVII—XIX стст., часам у пач. XX было вядома пад назвай Гнезная.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гнезна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У 1-й пал. XIX ст. мястэчка перайшло ў валоданне Тарасовічаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гнезна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Гнезна ўвайшло ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 28 ліпеня 1967 года цэнтр сельсавета[3].
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2007 — 523 чал.
Славутасці
Крыніцы
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
Літаратура
- У. Пярвышын. Рэдкая знаходка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. С.31—32.
- Gniezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 629.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гнезна (Ваўкавыскі раён)
- в. Гнезна на «Радзіме майго духу»