Леснікі (Ваўкавыскі раён)
Вёска
Леснікі
|
Леснікі́[1] (трансліт.: Liesniki, руск.: Лесники) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1836 г. духоўная вёска, 18 двароў, 142 жыхары.
Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мсцібаўскага сельсавета[2], да 2006 года — у склад Шылавіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- На 01.01.2004 г. 50 двароў, 105 жыхароў.
- На 01.01.2007 г. 91 жыхар.
Інфраструктура
Ёсць крама.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Леснякі́
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх