Расліна жоўта-бурага колеру, без зялёнага лісця. Сцябло вышынёй 20—40 см, тоўстае, пакрытае бураватымі лускавінкамі. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, сплеценымі ў выглядзе гнязда. Кветкі жаўтавата-бурыя, у доўгай гронцы. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.
Пашырэнне і экалогія
Расліна пашырана на большай частцы тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Малой Азіі. Расце на лясным подсціле ў вільготных лясах. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Сапратроф. Жывіцца за кошт грыба Rhizoctoria repens, з якім суіснуе ў сімбіёзе.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 278. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Спасылкі
Гняздоўнік сапраўдны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)