Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана
Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана* | |
---|---|
Cornwall and West Devon Mining Landscape Tirwedh Balweyth Kernow ha Dewnens West** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | ii, iii, iv |
Спасылка | 1215 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2006 (30 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Англіі.
Корнуал і Заходні Дэван у пачатку XIX стагоддзя забяспечвалі 2/3 сусветнай вытворчасці медзі. Руднікі і машынныя залы, плавільныя печы і глыбокія шахты, новыя рабочыя гарады і прыватныя домаўладанні, парты і гавані, падсобныя прадпрыемствы — ландшафты гэтага раёна змяніліся пад уплывам хуткага развіцця прагрэсіўных метадаў здабычы волава і медзі.
Дасягненні Корнуала і Заходняга Дэвана паўплывалі на распаўсюджанне горнай справы ва ўсім свеце і сталі важкім укладам у прамысловую рэвалюцыю Англіі. У 1860-х гг. здабыча ў гэтых месцах практычна спынілася, але спецыялісты працягнулі развіваць горнашахтную справу ў Паўднёвай Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У многіх краінах дагэтуль працягваюць дзейнічаць машынныя залы, пабудаваныя і абсталяваныя па карнуольскім узоры.
Прадстаўляе цікавасць таксама мясцовы фальклор — павер’і пра духаў, якія могуць дапамагаць у пошуку багатых жылаў.
Літаратура
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.