Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі
Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шота Руставелі | |
---|---|
груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი | |
Арыгінальная назва | груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Shota Rustaveli Theatre and Film University |
Заснаваны | 1939 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | tafu.edu.ge |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шота Руставелі (груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Гісторыя
Вучэльня была адкрыта ў Тбілісі ў 1939 годзе на базе драматычных студый, якія існавалі пры тэатрах імя Шата Руставелі і імя К. Марджанішвілі. З 1939 па 1949 год дырэктарам інстытута быў Акакій Хорава. У 1970-я гады ва ўніверсітэце з'явіўся факультэт кіно і тэлебачання. З 1978 года ўніверсітэт праводзіць Міжнародны фестываль студэнцкіх фільмаў і Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатральных работ.
Структура
- Факультэт драмы
- Факультэт кіно і тэлебачання
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук, бізнеса і менеджмента
- Факультэт грузінскіх народных спеваў і харэаграфіі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы