Група армій Кронпрынца Вільгельма
Heeresgruppe Deutscher Kronprinz Група армій Нямецкага Кронпрынца | |
---|---|
ням.: Heeresgruppe Deutscher Kronprinz | |
Гады існавання | 1915—1918 |
Краіна | Германская імперыя |
Уваходзіць у | Германская імперская армія |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Кронпрынц Вільгельм |
Гру́па а́рмій Няме́цкага Кронпры́нца Вільге́льма (ням.: Heeresgruppe Herzog Albrecht або Група армій B) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта ў перыяд з 1 жніўня 1915 да 11 лістапада 1918 года пад камандаваннем германскага Кронпрынца Вільгельма.
Склад групы арміі
1 жніўня 1915 — красавік 1917
- 5-я армія (Генерал-лейтэнант Кронпрынц Вільгельм, пасля Генерал ад інфантэрыі Эвальд фон Лохаў, затым Макс фон Гальвіц)
- Армейская група А (Людвіг фон Фалькенхаўзен, пасля Карл д'Эльса, затым Бруна фон Мудра)
- Армейская група B (Генерал ад інфантэрыі Ганс Гёдэ, пасля Эрых фон Гюндэль)
- Армейская група C (Генерал ад інфантэрыі Герман фон Странц, пасля Макс фон Боэн)
- 3-я армія (Генерал ад інфантэрыі Карл фон Айнэм): 26 верасня — 7 снежня 1915 і зноў з ліпеня 1916 года
красавік 1917 — люты 1918
- 7-я армія (Генерал ад інфантэрыі Макс фон Боэн)
- 1-я армія (Генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў)
- 3-я армія (Генерал ад інфантэрыі Карл фон Айнэм)
- 5-я армія (Генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц)
4 лютага 1918 — 11 лістапада 1918
- 7-я армія (Генерал ад інфантэрыі Макс фон Боэн, пасля Магнус фон Эберхарт)
- 1-я армія (Генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў, пасля Бруна фон Мудра, затым Ота фон Белаў і Магнус фон Эберхарт)
- 3-я армія (Генерал ад інфантэрыі Карл фон Айнэм)
- 18-я армія (Генерал інфантэрыі Оскар фон Гуцьер) : акрамя 12 жніўня — 8 кастрычніка 1918 года