Гуга дэ Фрыз
Гуга Дэ Фрыз | |
---|---|
нідэрл.: Hugo de Vries | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1848[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1935[3][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, біёлаг, генетык, прафесар, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | Амстэрдамскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | Лейдэнскі ўніверсітэт |
Член у |
|
Узнагароды | Медаль Лінея Медаль Дарвіна |
![]() | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «de Vries».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Гуга дэ Фрыз (нідэрл.: Hugo de Vries; 16 лютага 1848, г. Харлем, Нідэрланды — 21 мая 1935) — нідэрландскі батанік, адзін з заснавальнікаў вучэння пра зменлівасць і эвалюцыю. Замежны ганаровы член АН СССР (1932).
Скончыў універсітэт у горадзе Лейдэн у 1870 годзе. У 1878—1918 гг. прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэта і дырэктар батанічнага сада. Навуковыя працы па распрацоўцы мутацыйнай тэорыі. Прапанаваў тэрмін «мутацыя», ажыццявіў эксперыментальнае вывучэнне эвалюцыйнага працэсу. Распрацаваў метад вызначэння асматычнага ціску ў раслін і вучэнне пра ізатанічныя каэфіцыенты (1877). Паўторна, незалежна ад нямецкага батаніка К. Э. Корэнса і аўстрыйскага генетыка Э. Чэрмак-Зайзанега адкрыў законы Мендэля (1900).
Сачыненні
- The Mutation Theory (нямецкае выданне, 1900—1903), (англійскае выданне, 1910—1911).
- Species and Varieties: Their Origin by Mutation. — 1905.
- Plant Breeding — 1907 (нямецкі пераклад, 1908).
- Intracellular Pangenesis. — Чыкага, 1910.
Зноскі
- ↑ а б Hugo de Vries — 2009.
- ↑ Hugo de Vries // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Де Фриз Хуго // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Де Фриз Хуго // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Onze Hoogleeraren — Rotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1898. — С. 313. — 363 с.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Літаратура
- Lehmann Е. Die Theorien der Oenotheraforschung. — Jena, 1922.
- Hugo de Vries. — Stuttg., 1929.
- Stomps Th. J. Funfundzwanzig Jahre der Mutationstheorie. — Jena, 1931.