Даніэл Натанс
Даніэл Натанс | |
---|---|
англ.: Daniel Nathans | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1999[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, мікрабіёлаг, малекулярны біёлаг, фізіёлаг |
Навуковая сфера | мікрабіялогія, малекулярная біялогія[4], фізіялогія[4] і медыцына[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Даніэл Натанс (англ.: Daniel Nathans, 30 кастрычніка 1928, г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША — 16 лістапада 1999, г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1978 годзе разам з Г.Смітам і В.Арберам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[5]. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём ЗША ў 1993 годзе.
Біяграфія
Даніэл Натанс нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 года ва Уілмінгтане (штат Дэлавэр) у сям’і рускіх яўрэйскіх імігрантаў. З дзевяці дзяцей ён быў самым малодшым. У час Вялікай дэпрэсіі яго бацька страціў свой бізнес і доўгі час быў беспрацоўным.
Натанс скончыў публічную школу, а затым Дэлавэрскі ўніверсітэт (1950), дзе вывучаў хімію, філасофію і літаратуру. Працаваў у Вашынгтонскім ўніверсітэце і ўніверсітэце Дж. Хопкінса ў г.Балтымар.
Даніэл Натанс быў прэзідэнтам універсітэта Дж. Хопкінса ў 1995—1996 гадах. У 1999 годзе ў Медыцынскай школе універсітэта Дж. Хопкінса заснавалі Інстытут медыцынскай генетыкі Мак-Кусака-Натанса[6], а ў 2005 годзе імем Натанса быў названы адзін з 4 каледжаў універсітэта.
Аўтар навуковых прац па структуры і функцыі генома віруса.
Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі.
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Зноскі
- ↑ а б Daniel Nathans // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б DiMaio D. Daniel Nathans // Nathans, Daniel (30 October 1928–16 November 1999), Nobel Prize-winning virologist // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1202116 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 14 лютага 2023.
- ↑ The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1978 . NobelPrize.org.
- ↑ [1]
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5
Спасылкі
- Аўтабіяграфія Даніэла Натанса на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Біяграфія Даніэла Натанса Архівавана 16 студзеня 2013. (руск.)