Джо Павелскі
![]() | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Нарадзіўся |
11 ліпеня 1984 (40 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 180 см | ||||||
Вага | 86 кг | ||||||
Пазіцыя | цэнтральны нападаючы | ||||||
Хват | правы[d] | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
![]() |
Джо Павелскі (англ.: Joe Pavelski) — амерыканскі хакеіст, цэнтральны нападаючы, які выступае за хакейны клуб «Далас Старз». Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года у складзе зборнай ЗША па хакеі з шайбай.
Кар’ера
У 2003 годзе Джо Павелскі на драфце НХЛ быў абраны ў 7-м раўндзе пад агульным 205-м нумарам клубам «Сан-Хасэ Шаркс». Дэбютаваў за каманду толькі ў сезоне 2006/07. У сезоне 2012/13, з-за аб’яўленага Асацыяцыяй гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі лакаўта (англ.), Джо Павелскі на адзін сезон далучыўся да мінскага «Дынама»[1][2]. За адзін сезон у КХЛ у складзе «Дынама» Павелскі правёў 17 сустрэч, закінуў 7 шайб і аддаў 8 галявых перадач[3]. Пасля заканчэння лакаўта Павелскі вярнуўся ў Сан-Хасэ.
1 ліпеня 2019 года Джо Павелскі падпісаў кантракт з «Далас Старз»[4].
Зноскі
- ↑ Dickey, Jack. Don't Despair, NHL Fans: You Can Watch Imitation Pro Hockey On ESPN! Here's How. . deadspin.com (9 кастрычніка 2012).
- ↑ Джо Павелски пополнит минское "Динамо"
- ↑ Игроки - Павелски Джо : Континентальная Хоккейная Лига (КХЛ)
- ↑ Джо Павелски стал игроком "Далласа" . NHL.com (1 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2022. Праверана 4 ліпеня 2022.