Джон Бродэс Уотсан
Джон Бродэс Уотсан | |
---|---|
англ.: John Broadus Watson | |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 верасня 1958[3][1][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary Ickes[d] і Rosalie Rayner[d] |
Дзеці | William Rayner Watson[d], James Broadus Watson[d], Mary Ickes Watson[d] і John Ickes Watson[d] |
Род дзейнасці | псіхолаг, палітык |
Навуковая сфера | псіхалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джэймс Энджэл[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Бродэс Уотсан (англ.: John Broadus Watson, 9 студзеня 1878 — 25 верасня 1958), — амерыканскі псіхолаг, заснавальнік біхевіярызму — адной з самых распаўсюджаных тэорый ў заходняй псіхалогіі XX стагоддзя.
Біяграфія
Эма і Пайкенс Уотсан — бацькі Джона — жылі ў Паўднёвай Каліфорніі, у невялікім мястэчку Трэвелерс-Рэста. Маці была вельмі рэлігійнай, таму жыццё хлопчыка праходзіла ў абмежаваннях і забаронах. Бацька аддаваў перавагу вольнаму жыццю, скандалы на гэтай глебе прывялі да сыходу бацькі з сям’і ў 1891 годзе, калі хлопчыку было 13 гадоў. Джон быў прывязаны да бацькі, таму цяжка перажываў расстанне і да канца жыцця не змог дараваць яму гэта.
Джон Уотсан вырас у Грынвілі (Паўднёвая Караліна) і атрымаў дыплом магістра ва Універсітэце Фурмана. Адзін з выкладчыкаў параіў паступіць яму ў Чыкагскі ўніверсітэт з мэтай вывучаць філасофію пад кіраўніцтвам Джона Дзьюі. Аднак, па яго ўласных словах, ён не разумеў, пра што наогул кажа Дзьюі і неўзабаве вырашыў змяніць навуковага кіраўніка, звярнуўшыся да псіхолага Джэймса Энджэла і фізіёлага Генры Дональдсана. Ён збіраўся працаваць разам з Жакам Лёбам над даследаваннем мозгу сабак. Сумесны ўплыў гэтых навукоўцаў прывёў яго затым да фарміравання строгага, аб’ектыўнага падыходу да даследавання паводзін.
Яго доктарская дысертацыя, абароненая ў Чыкагскім універсітэце ў 1903 годзе («Навучанне жывёл: Эксперыментальнае даследаванне фізічнага развіцця белага пацука ў спалучэнні з ростам нервовай сістэмы») была першай сучаснай кнігай па паводзінах пацукоў.
24 лютага 1913 года Джон Уотсан прачытаў у Нью-Ёрку лекцыю (маніфест) «Псіхалогія з пункту гледжання біхевіярыста». З часу біхевіярызму псіхалогія стала бурна развівацца як эксперыментальная навука.
Зноскі
- ↑ а б John B. Watson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Broadus Watson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Уотсон Джон Бродес // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ John Broadus Watson // Find a Grave — 1996. Праверана 18 красавіка 2022.