Джон Франклін
Джон Франклін | |
---|---|
англ.: John Franklin | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, ваенна-марскі афіцэр, батанік |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1786 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 чэрвеня 1847 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Willingham Franklin[d][2][3][…] |
Маці | Hannah Weekes[d][2][3] |
Жонка | Jane Franklin[d] і Eleanor Anne Porden[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон ФРАНКЛІН (англ.: John Franklin; 16 красавіка 1786, Спілсбі, Лінкольншыр, Вялікабрытанія — 11 чэрвеня 1847, востраў Кінг-Уільям) — англійскі мараплавец, даследчык Арктыкі, контр-адмірал.
У 1818 удзельнічаў у экспедыцыі Д. Б'юкена, мэтай якой было прайсці з Атлантычнага акіяна праз Паўночны полюс у Ціхі акіян. У 1819—22 і 1825—27 кіраваў экспедыцыямі, якія даследавалі паўночнае ўзбярэжжа і ўнутраныя раёны Паўночнай Амерыкі. У 1845 узначаліў палярную экспедыцыю на суднах «Тэрор» і «Эрэбус» для пошуку Паўночна-Заходняга праходу. Удзельнікі экспедыцыі загінулі. На іх пошукі арганізавана каля 50 экспедыцый, якія зрабілі вялікі ўклад у даследаванні Канадскага Арктычнага архіпелага.
Імем Дж. Франкліна названы мыс, горы, заліў і праліў у Паўночнай Амерыцы.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
Літаратура
- Франклін Джон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).