Джордж Уэлс Бідл
Джордж Уэлс Бідл | |
---|---|
англ.: George Beadle | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1989[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Chauncey Elmer Beadle[d][5] |
Род дзейнасці | генетык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1950) Thomas Hunt Morgan Medal[d] (1984) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 красавіка 1960) Сіліманаўская лекцыя[d] (1945) Mendel Medal[d] (1958) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Уэлс Бідл (англ.: George Wells Beadle; 22 кастрычніка 1903, Уаху, Небраска — 9 чэрвеня 1988) — амерыканскі генетык, аўтар гіпотэзы «адзін ген — адзін фермент».
Біяграфія
У 1926 годзе скончыў Універсітэт Небраска-Лінкальна, а затым Карнельскі. У 1931—1936 гадах супрацоўнік Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. У 1937—1946 гадах прафесар універсітэта ў Стэнфардзе. У 1946—1961 гадах прафесар, кіраўнік аддзялення біялогіі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.
У 1961—1968 гадах прэзідэнт Чыкагскага ўніверсітэта. У 1968—1982 гадах дырэктар Інстытута біямедыцынскіх даследаванняў Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі.
Аўтар работ па цыталогіі і генетыцы, а таксама даследаванняў у галіне генетычнага кантролю метабалізму, фізічных і хімічных асноў спадчыннасці. Усебакова даследаваў (у вопытах з маісам, мухай дразафілай і грыбком нейраспорай) прыроду і функцыі генаў, усталяваў здольнасць бактэрый ўз’ядноўваць чужародныя генетычныя субстанцыі з уласнымі.
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1958), сумесна з Э. Тэйтэмам і Дж. Ледэрбергам за даследаванні па генетыцы мікраарганізмаў.
Зноскі
- ↑ а б в George Wells Beadle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б George W. Beadle // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бидл Джордж Уэлс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France George Wells Beadle (1903-1989) — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ а б в г George Wells Beadle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г George Beadle – Biographical // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 8 студзеня 2019.
- ↑ а б http://www.dnaftb.org/16/bio.html
- ↑ NNDB — 2002.