Томас Хакл Уэлер
Томас Хакл Уэлер | |
---|---|
англ.: Thomas Huckle Weller | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 2008[3][1][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, вірусолаг, урач |
Навуковая сфера | вірусалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Хакл Уэлер (англ.: Thomas Huckle Weller; 15 чэрвеня 1915, Ан-Арбар, штат Мічыган — 23 жніўня 2008) — амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Член Нацыянальнай акадэміі ЗША.
Біяграфія
Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у 1936 годзе, Гарвардскую медыцынскую школу ў 1940 годзе. З 1940 года ў дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 года прафесар у Гарвардскай медыцынскай школе. Навуковыя працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліяміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Ф. Ч. Робінсам і Дж. Ф.Эндэрсам).
Зноскі
- ↑ а б в Thomas H. Weller // Encyclopædia Britannica Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Thomas Weller, 93; Won Nobel Prize for Polio // Boston.com — 2008.
- ↑ Уэллер Томас Хакл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).